Як польскі этнограф шукаў спевы ў Чучавіцкім краі ў 1932 годзе
Пад такой назвай адзін з варшаўскіх часопісаў "Ілюстравана Рэпубліка" апублікаваў рэпартаж,
прысвечаны працы
Варшаўскага ўніверсітэта па зборы, захаванні і фіксацыі народных спеваў і музыкі.
Менавіта там з'явіўся артыкул пра этнаграфічную экспедыцыю Януша Касіцкага, які быў перакладзены з
польскай мовы.
Назва артыкула ў часопісе Ілюстравана Рэпубліка ад 23 мая 1937 года, нумар 139
Сучасны збіральнік народнай музыкі павінен быць не толькі музычна падрыхтаваны, але і мець у сваім
распараджэнні фанограф.
Звычайна для гэтай мэты выкарыстоўваецца просты тып фанографа. Воскавы цыліндр, па памеры і форме
падобны да шклянкі, круціцца гарызантальна вакол сваёй падоўжнай восі.
Вялікая металічная труба, якая заканчваецца адчувальнай мембранай з іголкай, лёгка дакранаецца да
цыліндра, які круціцца. Іголка выразае на паверхні цыліндра акустычныя барозны.
Уся апаратура сваім канструктыўным і знешнім выглядам нагадвае першыя фанографы Эдысана. Такія
прымітыўныя апараты хоць і дазваляюць захаваць песню,
аднак не робяць гэта назаўсёды. Воск цыліндра дазваляе прайграць запісаную мелодыю толькі некалькі
разоў.
Этнограф Франсэ Дэнсмор і старэйшына племя Чорнаногіх Нінна-Стако, 1916 / Здымак Бібліятэкі Кангрэсу
Спецыялізуючыся ў Аддзяленні польскай этнаграфіі ўніверсітэта Юзафа Пілсудскага (сучасны Варшаўскі ўніверсітэт) ў галіне народнай музыкі і
спевы, мы (Януш Касіцкі з калегамі) выправіліся падчас універсітэцкіх вакацый па спевы,
музыку і абрады польскага народа.
Мы паехалі далёка за Пінск, за Лунінец у ваколіцы Грычынскіх балот. Бо менавіта там мы спадзяваліся
пачуць тое, што яшчэ сёння захоўвае адгалоскі славянскіх часоў.
У той жа час нас цікавіў агульны вобраз сучаснай палескай вёскі.
Для больш працяглай стаянкі мы выбралі вёску Лугі ў Чучавіцкую гміну. Ваколіцы Лугоў славяцца сваімі
спевакамі і спявачкамі. Аднак нават там змусіць кагосьці спяваць было спачатку вельмі складана.
— Умееце спяваць? — Ой, не, паночку. — Можа, у вёсцы хто ўмее спяваць? — У нас людзі сумныя, ніхто не ўмее спяваць. — А на хрэсьбінах, на вяселлі, усё маўчаць? — То не, гаворым, размаўляем (арыг. Są przemówienia, „gadki“) — А можа, нейкія песні таксама ёсць? — Ну так...
Потым высветлілася, што паляшук у кожнай жыццёвай сітуацыі спявае. З Лугаў мы вывезлі каля 300 (!)
запісаных спеваў і танцаў.
Якасць гэтых спеваў была не такая ўжо і дрэнная.
Далей трэба было толькі пераадолець асабістую сарамлівасць народных выканаўцаў, і песням не было канца.
Усё новыя і новыя. Але праца збіральніка заключалася не толькі ў тым, каб накруціць пружынку фанографа.
Акрамя навуковага пратакола трэба было запісаць тэксты песень. Гэта было значна цяжэй для нас, чым
угаварыць на спяванне. Патрабавалася шмат цярплівасці, каб праверыць, ці адпавядае дыктуемы тэкст
спяванаму.
Напрыклад, хлопцы спявалі песню пра нейкую газету, "паліцаяў" і вялікую бойку:
«Які гумы загрукалі, тай спружыны засвісталі...»
Выявілася, што песня апісвае вялікую бойку, якая адбылася ў суседняй вёсцы некалькі месяцаў таму.
У бойцы ўдзельнічалі Бойка Адам, высокім быў, і Цыбулька (лугаўское прозвішча). Не саромеючыся яны
расказвалі, як выкарыстоўвалі
пружыны (?), як трэба валодаць нажом, каб добра калоць. Расказвалі яны як майстры.
Калі ўжо шмат спеваў выканалі, выявілася, што найпрыгажэйшыя з іх можна спяваць толькі ў тры-чатыры
галасы.
Аднак фанограф мог запісваць толькі аднагалосыя песні. Пра запіс харавых песень не магло быць і гаворкі,
бо ні канструкцыя, ні адчувальнасць
мембраны не дазвалялі запісваць складаныя шматгалосыя мелодыі.
Але аптымізм і энтузіязм маладых этнографаў дазволіў і ў такіх умовах дасягнуць значных вынікаў у сваёй
экспедыцыі для польскай культуры.
Аўтарам нататкі з'яўляецца польскі этнограф Януш Касіцкі.
Дзе зараз знаходзяцца запісаныя спевы?
Інфармацыі пра Януша Касіцкага сустракаецца не так шмат. Ёсць звесткі пра яго два артыкулы пра зборы
спеваў у часопісе "Піён" за 1938 і 1939 гады. У 1939 годзе артыкул меў назвы "Палессе і музыка".
Менавіта з артыкула "Палессе і музыка" можна даведацца, што экспедыцыя, якая была апісана вышэй,
адбылася ў 1932 годзе. Гэтая экспедыцыя адбылася сумесна з этнографам прафесеарам Казіміра Машынскім і
ўкраінскім этнографам і даследчыкам музыкі Філарэтам Калеса. Пад час экспедыцыі былі сабраны 265 твораў
у вёсках Лугі і Гоцк. Такім чынам мы даведваемся, што Януш Касіцкі быў не толькі ў Лугах.
Запісаная этнографамі мелодыя, якую спявалі хлопцы Чучавіцкага краю (меркавана) пад час Купальскага свята. Пад час спеваў хлопцы калыхаліся на арэлях.
У артыкуле таксама адзанчаецца з прыкладам нотнага запісу вясельны спеў. Напрыклад, песня пра каравай,
глыбокі сэнс якой заключаецца ў прадказанні добрага шчасця маладых,
носіць амаль сакральны характар
Запісаная этнографамі мелодыя пра вясельны каравай. Спеў меркавана быў запісаны ў Чучавіцкім краі: вёсках Лугі альбо Гоцк
Меркавана, усе этнографічныя запісы той экспедыцыі, у тым ліку ўсе запісаныя спевы захоўваюцца ў
Інстытуце этналогіі і культуровай антраполгіі Ягелонскага ўніверсітэта.
Сярод вопіса фондаў архіва пазначана фонд, у якім захоўваюцца зборы Казіміра Машынскага за 1926-1928
гады, а таксама існуе першы фонд, агульнага зместа, у якім 14294 адзінкі.
Магчымае захоўванне запісаных спеваў і вынікаў той экспедыцыі і ў Польскай акадэміі навук, альбо ў
Варшаўскім універсітэце. Зараз матэрыялы не знойдзены і пошукі працягваюцца.
Хаця запісы Януша Касіцкага не знайшліся, але знайшліся некалькіх запісаных спеваў з суседніх вёсак з
той жа экспедыцыі. Спевы пазначаны аўтарствам Казіміра Машынскага (меркавана, быў пазначаны як кіраўнік
экспедцыі). А самі спевы былі запісаны ў суседніх да Чучавіцкага краю вёсках: Хорастава, Пузічы і
Чаланец.
Вёскі знаходзяцца на самай мяжы Чучавіцкага краю, у 8 кілометрах ад вёскі Гоцк.
Вёска Гоцк ад 1876 года цалкам увходзіла ў прыход Хорастаўскай царквы, ад гэтага з тых часоў ўзмацніліся
як культурны абмен, так і шлюбыныя сувязі паміж гатчанамі і жыхарамі тых вёсак.
Запісы захоўваюцца і былі знойдзены ў Літоўскім этнаграфічным архіве, і паслухаць іх можна па спасылках
ніжэй:
- Мелодыя на фуярцы (дудцы). Выканаўца Цуба Т. (19 год, 1913 г.н.). Жыхар(ка) вёскі Чаланец.
- Мелодыя на фуярцы (дудцы). Выканаўца Цуба Т. (19 год, 1913 г.н.). Жыхар(ка) вёскі Чаланец.
- Мелодыя на фуярцы (дудцы). Выканаўца Ляўковіч Аляксей (67 год, 1865 г.н.). Жыхар вёскі Пузічы.
- Казачок Выканаўца Ляўковіч Аляксей (67 год, 1865 г.н.). Жыхар вёскі Пузічы.
- Казачок Выканаўца Ляўковіч Аляксей (67 год, 1865 г.н.). Жыхар вёскі Пузічы.
- Барыня Выканаўца Ляўковіч Аляксей (67 год, 1865 г.н.). Жыхар вёскі Пузічы.
- На дабаранач Выканаўца Раіна М. Жыхарка вёскі Хорастава, паходзіць з вёскі Вялемічы.
- Ой, журавко, журавко Выканаўца Раіна М. Жыхарка вёскі Хорастава, паходзіць з вёскі Вялемічы.
- Ужэ сонца за горы, за горы Выканаўца Раіна М. Жыхарка вёскі Хорастава, паходзіць з вёскі Вялемічы.
- Володар Выканаўца Раіна М. Жыхарка вёскі Хорастава, паходзіць з вёскі Вялемічы.
Выкарыстанне матэрыяла дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на czuczewicze.by у першым
абзацы.

