Беларуская літаратурная мова - нарматыўная ўніфікаваная мова для ўсёй тэрыторыі Беларусі. Аднак у розных рэгіёнах краіны жывая беларуская мова цалкам адрозніваецца. Гэтак сама яна можа адрознівацца нават паміж суседнімі вёскамі.
Самай дробнай адзінкай жывой мовы з'яўляецца гаворка. Гэта тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхроў вёскі ці купы вёсак. За ёй ужо ідзе група гаворак, а групы ўтвараюць дыялект.
У Чучавіцкім краі дакладна гаварылі па-свойму. Гэта проста патлумачыць прыроднымі чыннікамі: вакол балоты і лясы, а дарог амаль няма. Меркавана, межы чучавіцкай гаворкі станавіліся больш размытымі з развіццём дарог, з асушэннем балот і працэсамі глабалізацыі.
Найбольш каштоўнай крыніцаю для аналізу і вызначэння чучавіцкай гаворкі з'яўляецца дыялекталагічны атлас, выданы ў 1963 годзе. Атлас быў складзены на падставе адапаведных даследчых экспедыцый. У Атласе па Чучавіцкім краі адзначана інфармацыя запісаная ў 1948 і 1951 гадах. Першай экспедыцыяй была ад Пінскага педінстытута, другая - ад Брэсцкага ўніверсітэта.
На гэтай старонцы сабрана інфармацыя пра тое, як гучыць, як чытаецца і з чаго складаецца Чучавіцкая гаворка. Таксама на старонцы створана інфаграфіка па вызначэнню Чучавіцкай гаворкі на падставе звестак дыялекталагічнага атласа. Грунтоўны аналіз гэтых дадзеных будзе сабраны ў асобны даследчы дакумент.
На сённяшні момант аўдыязапісаў з гаворкаю жыхароў Чучавіцкага краю сабрана не шмат. Дадатковая цяжкасць выклікана тым, што гаворка сама па сабе стала асімілявацца напрыканцы ХХ стагоддзя, таму пачуць гаворку можна з большага ад жыхароў, якія не выязджалі на доўгі тэрмін з межы края і якія нарадзіліся ў першай палове ХХ стагоддзя.
Жыхары краю, якія нарадзіліся пасля 50-ых гадоў у большай сваёй частцы выхоўваліся з вялікім інфармацыйным уплывам звонку: школа, радыё, тэлевізар, кіно. Таму іх гаворка мае шмат запазычанага з рускай і літаратурнай беларускай моў. Тым не менш гэта таксама можна разглядаць як частку развіцця Чучавіцкай гаворкі.
Запіс жыхаркі Вялікіх Чучавіч Грыцкевіч (Ліхтар) Марыі Сцяпанаўны, 1927 г.н. / Запіс зроблены Клеўжыцам Раманам, 2010 г.
Вышэй прадстаўлены запіс жыхаркі Вялікіх Чучавіч - Грыцкевіч (Ліхтар) Марыі Сцяпанаўны. Марыя Сцяпанаўна нарадзілася ў 1927 годзе і скончыла 2 класы польскай пачатковай школы. Усё сваё жыццё Марыя Сцяпанаўна пражыла ў Вялікіх Чучавіч з радыё і без тэлевізара. Выхоўвалася бацькамі, якія таксама пахадзілі з Вялікіх Чучавіч. Да сваіх 18 год яшчэ бачыла і чула сваю бабулю, якая нарадзілася ў 1864 годзе. Яе муж Грыцкевіч Антон Хведаравіч, 1924 г.н., таксама паходзіў з Вялікіх Чучавіч. Усё гэтыя акалічнасці мінімізавалі вонкавы ўплыў на гаворку.
Невялічкі тэст. Пяць пытанняў. Кожны раз яны змяняюцца. Адказ даецца адразу. Наўпрост націскай на правільны на тваю думку варыянт.
У базе прадстаўлены фанетычныя, марфалагічныя, лексічныя і сінтаксічныя асновы чучавіцкай гаворкі. Там жа сабраны дадзеныя па тых жа прадметах па суседніх з краем вёскамі: Чаланец, Гаўрыльчыцы, Чудзін, Дзяніскавічы, Ліпск, Велута, Вулька ІІ.
У кожным прадмеце ёсць мапа распаўсюду, дзе можна візуальна пабачыць адпаведныя прадмету прыклады. Пры наяўнасці адпаведнага сымбала са стрэлкамі можна паслухаць як гучыць форма прадмета.
Для прагляду базы адфільтруйце цікавыя для сябе прадметы, тыпы і лакацыі, альбо знайдзіце слова/форму праз пошук.
Аснова аналіза будуецца на дадзеных Дыялекталагічнага атласа 1963 года выдання. Для аналіза і пабудовы інфаграфікі былі абраны дзве групы лакацыі: краявыя (core) і суседнія з краем вёскамі (neighbor).
Аналіз падразумевае пад сабою выяўленне ступені блізкасці гаворак паміж двумя вёскамі. Для вызначэння ступені блізкасці былі вылучаны чатыры метады параўнання: парнае S-F (Jaccard), міжформавае (subject average), строгае (strict) і раўнаважнае (type equal). Ніжэй можна даведацца на прыкладах пра тое, як гэтыя метады працуюць.
Разгледзім умоўныя дадзеныя для Гоцка і Лугоў. Ёсць 5 лінгвістычных прадметаў з рознымі тыпамі дадзеных:
| № | Прадмет | Тып дадзеных | Гоцк (формы) | Лугі (формы) |
|---|---|---|---|---|
| S1 | Пашырэнне слоў вельмі, дужа, надта | lex |
вельмі
|
вельмі
|
| S2 | Пашырэнне слоў гаспадар, хазяін | lex |
гаспадар
хаджаін
|
гаспадар
|
| S3 | Вымаўленне слова далёка | phon |
[Л'О]
|
[Л'Е]
|
| S4 | Націскны канчатак множннага ліку | morph |
-ы
|
-ы
|
| S5 | Форма назоўнікаў у спалучэнні з лічэбнікам два | syntax |
дзве хаты
|
дзве хаце
|
Заўвага: “формы” — гэта набор (мноства). Калі ў вёсцы 2 формы, гэта 2 асобныя элементы, якія ўдзельнічаюць у Jaccard-разліках.
Лічым усе пары (subject, form).
Гоцк: 6 пар
Лугі: 5 пар
Супадзенні: 3 пары
Агульная колькасць у аб’яднанні: 8
3 / 8 = 0.375
Улічвае кожную асобную форму. Блізкасць меньшая пры дадатковых або розных формах.
Спачатку лічым падабенства ўнутры кожнага лінгвістычнага прадмета:
Пасля разлічваецца сярэднеарыфметычнае гэтых падабенстваў.
(1 + 0.5 + 0 + 1 + 0) / 5 = 0.5
Ацэньвае сярэднюю сістэмную блізкасць па лінгвістычных прадметах.
Лінгвістычны прадмет лічыцца супаўшым толькі калі набор яго формаў цалкам супадае.
2 з 5 → 0.40
Самы строгі рэжым. Паказвае долю поўнай ідэнтычнасці.
Лічым падабенства асобна для кожнага тыпа дадзеных:
Разлічваем сярэднеарыфметычнае паміж разлічанымі падабенствамі.
(0.75 + 0 + 1 + 0) / 4 = 0.4375
Кожны тып мае аднолькавую вагу, нават калі ў ім розная колькасць тэм.
| Метад параўнання | Значэнне |
|---|---|
| Парны S-F | 0.375 |
| Міжформавы | 0.50 |
| Строгі | 0.40 |
| Раўнаважны | 0.4375 |
Розныя метады паказваюць розныя аспекты падабенства: ад канкрэтных форм (строгі і парны) да сістэмнай структуры (міжформавы) і тыпалагічнай збалансаванасці (раўнаважнае).
У інфаграфіцы таксама прысутнічае фільтр па тыпах дадзеных. Пры выбары любых варыяцый ступень блізкасць разлічваецца ў адпаведнасці з выбранымі фільтрамі.
Аналіз гаворкі Чучавіцкага краю досыць цікавая з'ява, бо сам край і суседнія вёскі знаходзяцца на тэрыторыі трох былых паветах Мінскай губерніі. Выбар вёсак для Атласа таксама даў займальную базу для аналізу, бо ўсе тры вёскі - Вялікія Чучавічы, Лугі і Гоцк - маюць разнастайныя трэкі развіцця стасункаў з суседнімі тэрыторыямі. Для ідэальнага разумення было б цікава яшчэ ацэніць гаворкі вёсак Баравікі і Кормуж, якія знаходзіліся ў Пінскім павеце і мелі большую сувязь з Велутою.
Да таго часу Гоцк меў больш кантактаў з вёскамі іншага берагу Лані (Хорстава, Пузічы і Чаланец) і вёскамі былога Грычына (Азярніца і Красная Воля). Вёска Лугі мае шчыльныя стасункі з Гаўрыльчыцамі. Вялікія Чучавічы выступаюць як самастойная адзінка, аднак праз тое, што Чучавіцкі лес быў цэнтрам харчавання і працы, то паступова ў ХХ стагоддзі былі ўсталяваны кантакты з жыхарамі Чудзіна. Усе гэтыя сувязі можна пабачыць пры выбары розных метадаў параўнання і тыпаў дадзеных.
Агулам розныя тыпы дадзеных (лексіка, марфалогія, сінтаксіс і фанэтыка) розняцца ў сваёй блізкасці і распаўсюдзе. Напрыклад, па лексіцы сувязі і іх адсутнасці вызначаюцца больш яскрава, то бок межы распаўсюда лексікі больш выразныя. Пры тым марфалогія гаворак досыць роўная і існуе выразная мяжа з паўднёвымі суседнімі вёскамі.
Так ці інакш можна вызначыць ядро гаворкі. У яго цэнтры знаходзяцца вёскі Чучавіцкага краю са шчыльнымі сувязямі з Чудзінам і Гаўрыльчыцамі. Асабліва выразна гэта бачна пры строгім метадзе параўнання.
Гэтае ж ядро вызначаецца і пры ацэнках з раўнаважанымі тыпамі і любых супадзеннях. Так больш шчыльная сувязь ядра ёсць з Гаўрыльчыцамі.
Акцэнтыецца ўвага на ядры, бо калябанні сувязяў з іншымі вёскамі досыць невысокія (5-15%). Гэта зразумелая асаблівасць, бо вёскі размешчаны на невялікай плошчы, ад гэтага іх гаворкі маюць вялікае падабенства. Аднак ацэнка блізкасці сувязў вёсак core-core у сярэднім на 10-12% вышэй за сувязі core-neighbor. Гэта і дае падставу для вызначэння ядра Чучавіцкай гаворкі ў межах краю з ухілам на паўночны і паўначона-усходні бок.
Развіццё гаворкі ў транслітараваным выглядзе можна пабачыць пры параўнанні казкі, запісанай этнографам Сержпутоўскім у 1910 годзе, і расповедаў жыхароў Малых Чучавіч, запісаных у 2007 годзе.
Колісь от тут недалечко жыў адзін вельмі багаты чалавек. Быў ён такі багаты, што й не знаю, колько ў его дабра. Але-ж праўду кажуць, што нема такога чалавека, каб ён спрэс быў шчаслівы. Бо калі багат, та хворы сам або жонка; а як багат і здароў, та дзяцей нема, або е, да неўдалые ці ліхіе. От гэ ўсе людзі маюць якое кольвек нешчасце. На том і свет стаіць, бо чаго-ж бы і жыць, калі-б не было чаго хацець? Але Бог так даў, што чалавек заўжды мае нешчасце й хочэ, каб его не было. От затым і жыве ў бедзе да ўсе чакае лепшае жыдкі. Гэ й той багаты чалавек многа маў уселякаго дабра, але ў его штось дзеці не гадаваліса. Нарэшце асталаса адным-адна дачка да і тая якаясь неўдалая. Ена ўжэ была ў лецях, а замуж ніхто не берэ, бо бацько ўсе выбіраў сабе багатаго да ўдалаго зяця. Але гдзе знайці такога малайца, каб ён быў і багаты, й гожы. Як багаты, та рылаты, а як удалы да гожы на від, та гол, як біч.
Ён, <муж>, не п’яніца, точно. Ну, выпівае, выпіваў тады... Даказывае, шчо я быў цьявѐрозы тады. А мы на яго: да ты п’яны быў... Ішоў о тут во, не дахадзя да Веры Матвеевай... <...> Кага: «Галубэ-галубэ таке небо... І стаў Ён перада мною і стаіць – Іісус. Такі вісокі! У такой некай будто жоўтае... Таке будто жоўтае адзеянье на Ём, будто блішчустае... Я, – кагэ, – дажэ ўзяўса за яго. Будто бумага некая. І нічого, – кагэ, – я будто спужаўса... Вісокі такі Ён! І кагэ <Іісус> на міне: «Не дзелай большэ так!» <А як?> Ну, ѐн жа ж угэ знае, шо ѐн дзелаў... «І мне, – кагэ, – зрабіласо будто страшно... І я кагу: «Добра...» І ѐн прыйшоў дамоў, дзеўкі, будто яго хто сшэптаў. Пайшоў, лѐг і дажа не эта во. І ѐн і цяпер даказывае, што я точна бачыў Яго.
Е, дзеткі, і большы ён. У яго е такія гэтыя во... (круціць пальцамі каля вушэй). Я сама бачыла. Тоўсты-тоўсты вужака. Бацько кагэ на мяне: «То гэтаго во, карову ссе». Падлазіць пад карову і ссе. Доўгі і тоўсты, праўду вам сказаць. Чорны такі. І во такія во гэтыя во. Вушніцы аран- жавыя-аранжавыя — гэто вуж. Палосы чорныя і палосы аранжавыя. І завушніцы. Вялікія-вялікія завушніцы... Ранжавыя. І мы... Я на бабу кагу: «Бабо, бабо, сюды палядзь». А яна кагэ: «Гэто цар йіхны». І кагуць, спускае нейкія рожкі. Трэба платочка падставіць... Ён скіне гэта ўсё, рожкі... І гэты чалавек будзе очэнь шчасліў.
Унікальнымі таксама з'яўляца палявыя запісы з этнаграфічнай экспедыцыі Юзафа Абрэмбскага ў Гоцк у 1934 годзе. Хаця мэтаю экспедыцыі была фіксацыя эканамічнага і сацыяльнага стану вёскі, але ж у запісах можна заўважыць лакальныя словы і выразы. Напрыклад, "бохен хлеба" і "кварта малака".
Наступнымі крокамі ў развіцці тэмы чучавіцкй гаворкі стане публікацыя даследавання па вызначэнню ядра гаворкі і ўплыва на яго культурных і гістарычных асаблівасцей. Фінальным крокам стане перакладчык з літаратурнай беларускай мовы на чучавіцкую гаворку.