Традыцыйны строй Чучавіцкага краю
Згодна традыцыйнай класіфкацыі ў Чучавіцкім краі бытаваў Капыльска-Клецкі строй. Аднак унутры аднаго рэгіянальнага строю ёсць лакальныя адрозненні: суседнія вёскі маглі мець свае асаблівасці ў кашулях, фартухах, упрыгожваннях, верхнім адзенні і спосабах нашэння.
Вялікую справу ў разуменні строю зрабіў Аляксандр Сержпутоўскі. Яго экспедыцыя прыпала на раннюю вясну, таму людзі часта былі ў верхнім адзенні, але на фотаздымках усё адно можна заўважыць узоры на фартухах, упрыгожванні, галаўныя ўборы з наміткамі і кашулі. Другой важнай крыніцай сталі здымкі з хатніх архіваў.
Каталог
Элементы строю
Фотаздымкі згрупаваныя па галоўных элементах адзення. Адзін здымак можа трапляць у некалькі катэгорый.

