Палітыка прыватнасці
Адміністратарам персанальных даных карыстальнікаў Сайта «Чучавіцкі край» з'яўляецца Раман Клеўжыц, фізічная асоба.
1. Якія даныя могуць апрацоўвацца
- email, ідэнтыфікатар профілю, роля карыстальніка і тэхнічныя даныя ўліковага запісу;
- хэш пароля;
- інфармацыя пра пацверджанне email і прынятыя версіі Умоў/Палітыкі;
- інфармацыя пра пакупкі, плацяжы і выдадзеныя доступы;
- настройка падпіскі на навіны і гісторыя яе ўключэння/адключэння;
- звесткі, якія карыстальнік добраахвотна падае ў заяўках на верыфікацыю сувязі з Радаводам;
- тэхнічныя даныя для бяспекі і працы Сайта, напрыклад IP-адрас, звесткі браўзера і серверныя журналы.
2. Мэты і прававыя падставы
- Профіль, доступы і пакупкі — арт. 6(1)(b) GDPR.
- Абавязковы ўлік плацяжоў і дакументаў — арт. 6(1)(c) GDPR, калі прымяняецца.
- Бяспека Сайта і абарона прэтэнзій — законны інтарэс, арт. 6(1)(f) GDPR.
- Навіны праекта па email — асобная добраахвотная згода, арт. 6(1)(a) GDPR, а таксама патрабаванні да папярэдняй згоды на электронную камунікацыю.
3. Расссылка
Галочка падпіскі не адзначаецца загадзя. Падпіска не ўплывае на рэгістрацыю, профіль або пакупкі. Згоду можна адклікаць у любы момант у профілі або праз персанальную спасылку «Адпісацца» ў кожным лісце.
4. Каму могуць перадавацца даныя
У межах, неабходных для працы Сайта, даныя могуць апрацоўвацца пастаўшчыкамі хостынгу і інфраструктуры, паштовым/SMTP-пастаўшчыком, Stripe, Cloudflare Turnstile і сэрвісамі вэб-аналітыкі, калі яны ўключаныя.
Некаторыя пастаўшчыкі могуць апрацоўваць даныя па-за ЕЭП у адпаведнасці са сваімі механізмамі міжнароднай перадачы даных і прымянімымі патрабаваннямі GDPR.
5. Тэрміны захоўвання
- даныя профілю — пакуль існуе профіль або пакуль яны неабходныя для абароны законных інтарэсаў;
- даныя пра пакупкі і плацяжы — на тэрмін, неабходны для разлікаў, уліку і магчымых прэтэнзій;
- згода на рассылку — пакуль яна не адклікана; пасля адпіскі захоўваецца мінімальная інфармацыя пра факт адклікання;
- тэхнічныя журналы — на тэрмін, разумна неабходны для бяспекі і дыягностыкі.
6. Правы карыстальніка
У межах GDPR карыстальнік можа мець права на доступ да сваіх даных, іх выпраўленне, выдаленне, абмежаванне апрацоўкі, перанос, пярэчанне супраць апрацоўкі і адкліканне згоды. Таксама можна падаць скаргу ў кампетэнтны наглядны орган.
7. Cookies і аналітыка
Сайт можа выкарыстоўваць неабходныя сесійныя механізмы для ўваходу і бяспекі, а таксама знешнія інструменты аналітыкі. Неабавязковыя аналітычныя тэхналогіі павінны кіравацца асобна ад неабходных механізмаў Сайта.
8. Кантакт
Раман Клеўжыц, фізічная асоба.
Email па пытаннях прыватнасці: r.klevzhits@gmail.com

